Новости проекта
Система перешла на новый 2018/2019 учебный год
Конкурс продлен! Принимайте участие!

Знаменитые выпускники нашей школы

Дата: 21 декабря 2017 в 15:07, Обновлено 21 декабря 2017 в 16:18
Автор: Акулов С. П.

                                               

     Наш морацкі край самабытны і непаўторны, багаты на таленавітых і знакамітых людзей. Сярод нас жылі і жывуць людзі, якімі ганарымся мы і нашы аднавяскоўцы. Гэта нашы славутыя выпускнікі: Абабурка Іван Мікалаевіч, Абабурка Мікалай Васільевіч, Станкевіч Анастасія Рыгораўна,Коршун Яўген Анатольевіч.

 

     Абабурка Іван Мікалаевіч з дзяцінства марыў стаць журналістам. І мара яго, хоць і неадразу, але збылася. Пасля заканчэння дзесяцігодкі Іван ў 1958 годзе, калі яму было ўжо 25 гадоў, паступае ва універсітэт на філалагічны факультэт. Чаму філфак? А ўсё вельмі проста, туды быў меншы конкурс. І вось ён студэнт філалагічнага факультэта. Але мара быць журналістам не пакідае Івана Мікалаевіча. I ён уладкоўваецца на працу ў рэдакцыю газеты "Да новых перамог" у гарадскім пасёлку Мядзель,  потым працуе старшым рэдактарам часопіса "Родная прырода", крыху пазней - аглядальнікам газеты "Мінская праўда". Марыў напісаць кнігу пра Морач і мараччакоў, але гэтая мара не збылася. У 1997 годзе ён раптоўна памірае ...                

              

     Абабурка Мікалай Васільевіч. Усё жыццё прысвяціў ён навуцы. Яго першыя працы па беларускай фалькларыстыцы з’явіліся ў друку, калі ён вучыўся ва ўніверсітэце. Закончыўшы ўніверсітэт і аспірантуру, выехаў на працу ў Магілёўскі педінстытут імя А.А.Куляшова, дзе працуе па сённяшні дзень. Мікалай Васільевіч аўтар шматлікіх навуковых кніх па беларускай філалогіі. У 1996 годзе атрымаў званне – прафесар, доктар філалагічных навук.

     Шастак Ніна Мікалаеўна ў дзяцінстве марыла стаць кандытарам і працаваць на фабрыцы, дзе выпускаюць цукеркі. Але лёсам наканавана было іншае: стаць настаўніцай. 23 гады прысвяціла працы ў Морацкай сярэдняй школе. Працавала і настаўнікам беларускай мовы, і завучам, і загадчыкам школьнага музея. Хтосьці скажа: звычайны настаўнік, такіх многа. Але ці многа ёсць настаўнікаў, чыя вучаніца стала лаўрэатам прэміі фонду Прэзідэнта РБ, з’яўляецца першапраходцам у выкладанні беларускай мовы па блочнай методыцы, атрымліваюць узнагароды Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Менавіта Ніна Мікалаеўна заснавала школьны гісторыка-этнаграфічны музей “Гісторыя вёскі Морач”. Яе навукова-даследчыя працы адзначаны дыпломамі раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. Ніна Нікалаеўна цяпер на пенсіі, але працягвае нясці ў свет толькі самае светлае і прыгожае.

     Станкевія Анастасія Рыгораўна З 1968 года пачалася праца Анастасіі Станкевіч у калгасе. За плячамі ўжо 47 гадоў працоўнага стажу, 44 з іх  - аператарам машыннага даення. 16 гадоў на пенсіі, але працу не пакідае, працуе і сёння. Анастасія Станкевіч з’яўляецца пастаянным пераможцам спаборніцтваў, перадавіком у галіне сельскай гаспадаркі. За сваю старанную працу не раз была ўзнагароджана Ганаровымі граматамі, каштоўнымі падарункамі. 18 красавіка 2014 года ёй прысвоена ганаровае званне “Чалавек года Міншчыны” ў намінацыі “Вытворчая дзейнасць”.

     Коршун Яўген Анатольевіч закончыў школу ў 2005 годзе. Адразу ж паступіў у Мінскае музычнае вучылішча і паспяхова закончыў. Ужо ў час вучобы былі заўважаны яго музычныя здольнасці, адметная славянская знешнасць. І вось ён удзельнік ансамбля “Радзімічы”.  Разам з калектывам гастраліруе па Беларусі, за мяжой, па-майстэрску выконвае народныя песні, дорыць хвіліны задавальнення слухачам.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.